Станіслаў Ліпскі

Ліпскі Станіслаў Валер'евіч


Вядучы праграм "Дзень спорту" і "Арэна".


Нарадзіўся ў г. Маскве Расійскай Федэрацыі. У 2009 г. скончыў Жлобінскі металургічны тэхнікум па спецыяльнасці "металургічная вытворчасць і матэрыялаапрацоўка". У 2015 г. скончыў механіка-тэхналагічны факультэт БНТУ па спецыяльнасці "інжынер-тэхнолаг металургічнай вытворчасці".


Да тэлебачання працаваў на Беларускім металургічным заводзе вальцоўшчыкам стана гарачай пракаткі 320.


Прыйшоў у Белтэлерадыёкампанію ў 2012 г. рэдактарам аддзела карэспандэнцкай сеткі АТН. Вучобу ў ВНУ сумяшчаў з працай у АТН.


З 2013 г. працуе вядучым праграмы "Дзень спорту" ў спартыўным аддзеле АТН.


Жанаты.


Захапляецца футболам, валейболам.