Радыё "Беларусь"

Радыё "Беларусь" з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Нашы пазыўныя гучаць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962 года. Першапачаткова перадачы выходзілі ў эфір толькі на беларускай мове. З 1985 года пачалося вяшчанне на нямецкай мове, а ў 1998 годзе радыё пачулі на рускай і англійскай мовах. З 2006 года радыё пачало вяшчанне на польскай мове. З 2010 года ў эфір сталі выходзіць праграмы на французскай і іспанскай мовах, з 2013 - на кітайскай. У 2017 годзе пачалося вяшчанне на арабскай мове.

Вяшчальная сетка радыё "Беларусь" сёння - гэта кругласутачнае вяшчанне на дзевяці мовах, даступнае на нашым сайце, а таксама праз тры спадарожнікі: HotBird, Galaxy 19 (рэкамендацыі па прыёме глядзіце тут: http://radiobelarus.by/be/content/satellites_be). Слухайце нас і ў FM-дыяпазоне:

Брэст - 96.4 МГц
Гродна - 96.9 МГц
Свіслач - 100.8 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзел - 102.0 МГц


У праграмах радыё:

навіны і інфармацыйна-аналітычныя выпускі;
радыёсустрэчы з дзяржаўнымі, палітычнымі, грамадскімі і рэлігійнымі дзеячамі; навукоўцамі, пісьменнікамі і музыкантамі, майстрамі мастацтва і народнай творчасці, спартсменамі;
праграмы пра гісторыю, культуру, духоўныя каштоўнасці беларускага народа.

Паказваючы розныя аспекты жыцця дзяржавы, мы стараемся надаваць увагу і звычайным жыццёвым клопатам беларускай сям'і, радавога грамадзяніна.

Прыярытэтным напрамкам музычнай палітыкі з'яўляецца папулярызацыя лепшых узораў народнай, класічнай і сучаснай беларускай музыкі.

Радыё дынамічна развіваецца, яно мае сучаснае абсталяванне, наш калектыў спалучае маладосць і вопыт, што дазваляе генерыраваць новыя творчыя ідэі і ўвасабляць іх у жыццё.

Наша радыё - гэта крыніца аб'ектыўнай і поўнай інфармацыі пра Рэспубліку Беларусь!