Таццяна Матусевіч

Нарадзілася ў Магілёве. У 2016 годзе скончыла Інстытут журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "менеджмент СМІ". У Белтэлерадыёкампаніі з 2015-га: прыйшла на абавязковую вытворчую практыку, крыху пазней была залічана ў штат. У якасці аўтара сцэнарыяў і вядучай працуе над моладзевым інтэрактыўным праектам "Пін_код" (тэлеканал "Беларусь 2"), вядучая "Прагнозу надвор'я" (тэлеканал "НТБ-Беларусь").

Скончыла музычную школу па класе фартэпіяна, пасля заканчэння мадэльнай школы працавала мадэллю ў Беларусі і за мяжой, удзельнічала ў конкурсах прыгажосці. Вельмі любіць сваю прафесію, нечаканыя сюрпрызы і салодкае!