Белтэлерадыёкампанія здымае праект для знаек і нязнаек

Я ЗнаюСумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь закліканы знайсці не толькі самых дасведчаных, але і смелых, ініцыятыўных і знаходлівых школьнікаў. Шоу "Я ведаю!" сярод эрудзіраваных навучэнцаў шукае іскру крэатыву і раскрывае таленты, схаваныя за стосам прачытаных падручнікаў. Удзельнікі праекта здзіўляюць сваімі ведамі не толькі аднагодкаў, але і дарослых, якія, дарэчы, знаходзяць адказы далёка не на ўсе пытанні.

Каб прыняць удзел у самым маштабным адукацыйна-спаборніцкім праекце на айчынным тэлебачанні, дзеці прайходзяць адборачныя туры ў сваіх школах і раёнах, аб'ядноўваюцца ў каманды. Самыя актыўныя і таленавітыя школьнікі 5-11 класаў змагаюцца за каштоўныя прызы і ганаровае званне пераможца шоу ў сваёй узроставай катэгорыі. Аўтары праекта рыхтуюць мноства займальных і крэатыўных заданняў, для рашэння якіх удзельнікам патрэбна не толькі выдатнае веданне школьнай праграмы, але і агульная дасведчанасць, здольнасць арыентавацца ў розных галінах навукі.

Праект аказвае падтрымку і дапамогае раскрыцца не толькі школьнікам, але і настаўнікам, якія працуюць з гэтымі дзецьмі. Педагогі праводзяць дбайную падрыхтоўку навучэнцаў да інтэлектуальнага конкурсу і разам з бацькамі вучняў і групамі падтрымкі таксама прымаюць удзел у здымках тэлевізійнага шоу.

Вядучыя праекта - Георгій Калдун і Дзмітрый Новік. У некалькіх турах яны прапануюць удзельнікам пытанні, на якія можна адказаць так ці не, задачы з варыянтамі адказаў і заданні зусім без падказак.

У фінальных гульнях праекта вызначаюць 7 пераможцаў з кожнай заяўленай паралелі. Пераможцаў чакаюць дыпломы і каштоўныя падарункі не толькі асабістага характару, але і для ўсяго класа.