Людміла Казак

Нарадзілася ў г. Мінску 30 кастрычніка 1984 года. Вучылася ў гімназіі № 12, ДМШ № 1 г. Мінска.

Навучалася з 2002 па 2007 год ў БДУКіМ па спецыяльнасці "харэаграфія".

Прыйшла ў Белтэлерадыёкампанію ў 2015 годзе на пасаду вядучай праграмы "Навіны".

У 2014 годзе працавала ў ТАА "Першая КінаВідэаКампанія". На тэлеканале ВТБ працавала вядучай тэлеперадачы "Прагноз надвор'я".

З 2004 года ў якасці актрысы бярэ ўдзел у здымках розных PR-праектаў, рэклам, промаролікаў, музычных кліпаў, серыялаў, фільмаў.

Любіць актыўны лад жыцця: гуляе ў сквош, катаецца на горных лыжах і веласіпедзе. Захапляецца канкурам.

Вядучая і аўтар спецыяльных рэпартажаў "Незвычайныя" і "Танцы з конямі". 

Не замужам.