Карына Пашкова

Нарадзілася ў горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці. Вучылася ў Мінску - гімназія № 21. У 2014 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы» з кваліфікацыяй лінгвіст, выкладчык дзвюх замежных моў. Вучобу ва ўніверсітэце сумяшчала з працай на тэлебачанні.

У 2012 годзе прайшла кастынг на тэлеканале "Беларусь 1" і ў якасці карэспандэнта пачала працаваць у Агенцтве тэленавін. Першы прафесійны вопыт атрымлівала ў складзе каманды аддзела крымінальных навін - праграма "Зона Х". І працягвае актыўна развівацца ў гэтым кірунку на пасадзе рэдактара аддзела крымінальных навін галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін".

Займаецца карэспандэнцкай працай, здымае спецыяльныя рэпартажы на крымінальную, сацыяльную і ваенную тэматыку. Добрая і якасная праца адзначана дыпломам Міністэрства абароны Беларусі, а таксама граматамі і падзякамі Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта і Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Беларусі.