Дзмітрый Карась

Нарадзіўся і вырас я ў горадзе Гомелі. Аб працы на тэлебачанні мог толькі марыць, як і многія, лічыў, што на TБ бяруць толькі знаёмых і сваякоў альбо за вялікія грошы. Можаце верыць, можаце - не, але ні таго, ні другога ў мяне не было. Мяне і сястру выхоўвала і гадавала мама і, як пазней яна прызнавалася, калі я паехаў паступаць у Мінскі інстытут культуры, не ведала, аб чым маліць Бога: каб паступіў або праваліўся (грошай на ўтрыманне студэнта не было). Але на сваім прыкладзе магу дакладна сказаць: цуды здараюцца! Я змог паступіць, скончыць універсітэт і галоўнае - стаць супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі. За гады працы на тэлебачанні быў вядучым навін, аўтарам і вядучым праграм "Інстытут культуры" і "Танцуюць усе!" на тэлеканале "ЛАД".


Таксама да лістапада 2011 года з'яўляўся вядучым ранішняй праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!". Прымаў удзел у праекце "Зорныя танцы" ў пары з Ірынай Казанцавай.


У 2012 годзе адкрыў чарговы аўтарскі музычны праект "Імперыя песні". У праграме аддаю перавагу выканаўцам з сельскай мясцовасці.


З пачатку 2014 года з'яўляюся вядучым праграмы аб надвор'і і клімаце ў Беларусі і свеце "Тэлебарометр".


На гэты момант - выканаўчы прадзюсар тэлеканала "Беларусь 3" і вядучы праграмы "Калейдаскоп". Спадзяюся, што наперадзе яшчэ шмат цікавых праектаў і сустрэч.