Беларусь 24


"Беларусь 24" - першы і адзіны міжнародны спадарожнікавы тэлеканал Рэспублікі Беларусь. 24 гадзіны за суткі "Беларусь 24" распавядае ўсяму свету, чым жыве сучасная Беларусь.

Тэлеканал адлюстроўвае беларускія і замежныя палітычныя, сацыяльныя і культурныя рэаліі, прапануючы замежным тэлегледачам аб'ектыўную інфармацыю аб найважнейшых падзеях у краіне і свеце. Аснова кантэнту - навіны, аналітыка, актуальныя тэлепраекты і якасны кінапаказ. Вялікая ўвага надаецца міжпраграмнаму афармленню: яркая карцінка, дынамічныя анонсы, шмат інфаграфікі, сучасны дызайн.

Жанравую структуру вяшчання складаюць інфармацыйныя і інфармацыйна-аналітычныя праграмы, сацыяльна-палітычныя праекты, дакументальныя фільмы, гісторыя і культура беларускага народа, спорт, музычна-забаўныя і дзіцячыя праграмы, кінапаказ - лепшае ад найбуйнейшых беларускіх вытворцаў тэле-, кіна- і відэапрадукцыі.

Гледачоў удаецца пастаянна здзіўляць, тэлеканал паказвае галоўныя славутасці і брэнды Беларусі ў арыгінальным фармаце. Глядач павінен убачыць усе грані сучаснай Беларусі, якая развіваецца, - вось галоўная канцэпцыя.

Сігнал міжнароднага тэлеканала "Беларусь 24" даступны з дзвюх спадарожнікаў: ABS-2А i HotBird А13, https://belarus24.by/about/broadcasting/how-to-watch/. У зоне ўпэўненага прыёму ўся тэрыторыя Расіі, Украіна, краіны СНД, Прыбалтыка, Каўказ, Усходняя і Заходняя Еўропа, ЗША, Канада.

Праграмы тэлеканала "Беларусь 24" можна глядзець у прамым эфіры і ў сетцы Інтэрнэт на нашым сайце http://belarus24.by/. "Беларусь 24" актыўна прадстаўлены ў Інтэрнэце. Групы тэлеканала створаны ў папулярных сацыяльных сетках:

Facebook

Вконтакте

Одноклассники

Twitter

Instagram

Youtube.

Штодня і кругласутачна тэлеканал "Беларусь 24" робіць нашу краіну больш блізкай і зразумелай.


Праекты

Зараз у эфіры

15:00 Навіны
Далей ДалейПраграма ТБ