Ганна Квілорыя

Нарадзілася ў Мінску. У 2008 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Мае харэаграфічную адукацыю. Першым месцам працы быў Беларускі дзяржаўны ансамбль "Харошкі".

У Белтэлерадыёкампаніі працуе з 2008 года. Пачынала свой тэлевізійны шлях як вядучая спартыўнай рубрыкі ў ранішняй праграме на тэлеканале "ЛАД". Была адміністратарам, менеджарам, рэпарцёрам, аўтарам сцэнарыя на розных ТБ-праектах.

Зараз выканаўчы прадзюсар Генеральнага прадзюсарскага цэнтра, кіраўнік праекта "Уключайся!".

Замужам, выхоўвае дачку.