Канал "Культура"


Канал “Культура” Беларускага радыё стаў першай у Беларусі спецыялізаванай радыёстанцыяй. Асноўная мова вяшчання – беларуская. Мэтавая аўдыторыя канала – людзі, якія цікавяцца нацыянальнымі і сусветнымі культурнымі дасягненнямі, а таксама хочуць быць у курсе апошніх падзей у свеце мастацтва. Дэвіз канала “Культура” – “Мы выбіраем вечныя каштоўнасці”.

Канал пачаў вяшчанне 1 студзеня 2002 года і адразу вылучыўся са шматгалосся эфірнай прасторы як радыё для інтэлектуалаў. Канал “Культура” пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца ў адпаведнасці з місіяй – ідэнтыфікацыя нацыянальнай культуры ў кантэксце сусветнай.

Супрацоўнікі радыёстанцыі стараюцца ахапіць усе бакі шматграннага паняцця “культура”, таму кожны новы сезон тэматычная палітра становіцца больш насычанай.

Слухачы канала “Культура” знаёмяцца з лепшымі ўзорамі літаратуры, драматургіі, народнай, класічнай і сучаснай музыкі, уключаючы трансляцыі з Вялікай студыі Дома радыё, Белдзяржфілармоніі, Вялікага тэатра Беларусі.

Журналісты рыхтуюць рэпартажы з вернісажаў, тэатральных прэм’ер, навуковых лабараторый, аўдыторый ВНУ і школьных класаў. У эфіры канала выступаюць культуролагі, мастацтвазнаўцы, сучасныя творчыя асобы.

Канал “Культура” гучыць кругласутачна на частотах УКВ, у інтэрнэце і ў FM-дыяпазоне:

Мінск - 102,9 FM

Брэст - 88,5 FM

Віцебск - 99,3 FM

Гомель - 91,5 FM

Гродна - 95,0 FM

Магілёў - 99,1 FM

 

Трапянок У. А. – дырэктар дырэкцыі канала “Культура”.

Сайт: radiokultura.by

Рэкламны аддзел:

+375 17 389 60 78
+375 17 389 60 39




Кантакты

Канал "Культура"
вул. Чырвоная, 4, Мінск, 220807, Рэспубліка Беларусь 
Тэл.: 284 46 20 (дырэктар),
284-45-01 (інфармацыйная служба) 

E-mail: kultura_br@tvr.by