Уладзімір Богдан

Вядучы праграм "Белорусское времечко", "Я хачу гэта ўбачыць", "Ваша лато", "Вялікі сэлфі-тур".
Нарадзіўся 26 мая 1980 года ў Мінску.
У 2002 году скончыў МДЛУ. Па асноўнай спецыяльнасці - перакладчык англійскай і нямецкай моў.
Сумяшчаў вучобу з працай вядучага на “Радыё Бі-Эй”, "Мелодыі стагоддзя".
З 2003 па 2009 - вядучы, праграмны дырэктар радыёстанцыі "Радыус FM"
Паралельна працы на радыё кіраваў службай вяшчання тэлеканала "РТР Беларусь"
З 2010 па 2015 - генеральны прадзюсар тэлеканала "БелМузТБ".
З 2009 года па гэты час - вядучы тэлеканалаў Белтэлерадыёкампаніі.
З 2016 па гэты час - дырэктар радыёстанцыі "Новае радыё", "Народнае радыё".