Аксана Вечар

Нарадзілася ў Міры. Паводле афіцыйнай легенды, знайшлі ў руінах Мірскага замка. Бацькі - культасветработнікі, таму з маленства расла ў культурным асяродку. Грала на скрыпцы сем гадоў, што дазваляе з годнасцю абвяшчаць аб гэтым грамадству. 


Скончыла МІК - Мінскі інстытут культуры, які зараз эвалюцыянаваў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Менавіта там і сустрэлася з Анатолем Вечарам, які на тыя часы быў дыктарам Беларускага радыё. Так выпадкова і апынулася ў радыёэфіры - вяла агляд салдацкай пошты ў праграме “Савецкай арміі салдат”. 


Першае жорсткае выпрабаванне на ТБ - жывы гадзінны эфір з гуртом “Парк Горкага”. Далей багата ўсяго і рознага: праграмы “Акалада”, “Тры апельсіны”, “Продвижение+”, “Проста праграма”, “Музыкальный плей-офф”, “Великолепная семерка”, “Тэлевяршыня-2015”, “Наперад у мінулае”.