Сяргей Лугоўскі

Вядучы праграм "Панарама", "Навіны", "Навіны. Цэнтральны рэгіён".

Нарадзіўся ў Мінску. Па асноўнай спецыяльнасці - акцёр і рэжысёр.

Дадаткова скончыў вышэйшыя эканамічныя курсы.

У СМІ з 1999 года. Працаваў выпускаючым рэдактарам радыёстанцыі "Стыль", карэспандэнтам радыё "Сталіца", вядучым дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання радыё "Мінск", "Бі-Эй", "Мелодыі стагоддзя" і "Юністар".

Першы тэлевізійны досвед атрымаў у Белтэлерадыёкампаніі ў праграме "Цёмны пакой".

Працаваў у ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" вядучым праграмы "Сталкер" і "Раніца. Студыя добрага настрою".

З 2013 года - вядучы тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" Белтэлерадыёкампаніі.

Адзначаны падзякамі міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

Жанаты. Сын Мікіта.