Тэлебачанне

1 студзеня 1956 года дыктар Тамара Бастун упершыню звярнулася да тэлегледачоў Мінска: "Добры вечар! Віншуем з Новым годам! Пачынаем нашы пробныя перадачы ..." 
Так пачаўся першы год жыцця Беларускага тэлебачання. Перадачы тады прымалі крыху больш за чатыры тысячы гледачоў, а Мінскі тэлецэнтр быў разлічаны на аднапраграмнае вяшчанне з сярэднясутачным аб'ёмам 6 гадзін і радыусам дзеяння 60 км.

Беларусь 1
"Беларусь 1"

Маючы багатыя традыцыі, "Беларусь 1" выкарыстоўвае самыя сучасныя тэхналогіі тэлевытворчасці, працягвае вывучаць, улічваць інтарэсы і запыты сваёй аўдыторыі, робіць усё, каб глядач, штораз уключаючы канал, адзначаў: "Гэта - "Беларусь 1"! Галоўны тэлеканал краіны "Беларусь 1" - гэта: самая праўдзівая і аператыўная інфармацыя пра жыццё краіны, далёкага і блізкага замежжа; больш за 100 кінапрэм'ер у новым сезоне, мастацкія фільмы самых розных жанраў і кірункаў, самыя скандальныя і папулярныя тэлесерыялы; спорт высокіх дасягненняў, трансляцыі буйных сусветных форумаў, эксклюзіўнасць спартыўнага прадукту.

Беларусь 2
"Беларусь 2"

"Беларусь 2" - сямейна-забаўны тэлеканал з акцэнтам на моладзевай аўдыторыі. Праграма перадач "Беларусь 2" змяшчае забаўныя шоу і пазнавальныя праграмы, гумарыстычныя серыялы і скетч-шоу, кінапрэм’еры і шэдэўры сусветнага кінематографа.

Беларусь 3
"Беларусь 3"

"Беларусь 3" - тэлеканал Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Яго мэта - забяспечыць асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культурнага жыцця краіны. Місія тэлеканала - пазіцыянаванне культуры як сукупнасці матэрыяльных і інтэлектуальных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь у сучасным медыяасяроддзі.

Беларусь 4
"Беларусь 4"

Ідэя стварэння рэгіянальнага тэлеканала "Беларусь 4" належыць Белтэлерадыёкампаніі і падтрымана Міністэрствам інфармацыі і абласнымі выканкамамі. Новы рэгіянальны тэлеканал - гэта канал з адзінай сеткай вяшчання, які з’яўляецца платформай для ўсіх абласцей краіны пад агульнай назвай "Беларусь 4" і выходзіць у кожнай з іх з указаннем рэгіёна: "Беларусь 4. Магілёў", "Беларусь 4. Гомель", "Беларусь 4. Віцебск", "Беларусь 4. Гродна", "Беларусь 4. Брэст"

Беларусь 5
"Беларусь 5"

"Беларусь 5" - першы беларускі нацыянальны спартыўны дзяржаўны тэлеканал, які забяспечвае асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне спартыўнага жыцця Рэспублікі Беларусь. "Беларусь 5" - тэлеканал, які спрыяе фарміраванню здаровага ладу жыцця беларускага грамадства пры дапамозе сучасных медыйных рэсурсаў.

Беларусь 5. Інтэрнэт
"Беларусь 5. Інтэрнэт"

Белтэлерадыёкампанія запусціла новы праект для балельшчыкаў - спартыўны інтэрнэт-канал. Пад назвай "Беларусь 5. Інтэрнэт" ён даступны да прагляду з 1 кастрычніка 2018 года на сайце кампаніі www.tvr.by. Як і ў кожнага тэлеканала медыяхолдынга, у яго свая арыгінальная сетка вяшчання, але трансліравацца ён будзе толькі ў сетцы Інтэрнэт.

Беларусь 24
"Беларусь 24"

"Беларусь 24" - першы і адзіны міжнародны спадарожнікавы тэлеканал Рэспублікі Беларусь. 24 гадзіны за суткі "Беларусь 24" распавядае ўсяму свету, чым жыве сучасная Беларусь. Тэлеканал адлюстроўвае беларускія і замежныя палітычныя, сацыяльныя і культурныя рэаліі, прапануючы замежным тэлегледачам аб'ектыўную інфармацыю аб найважнейшых падзеях у краіне і свеце.

НТБ-Беларусь
"НТБ-Беларусь"

Тэлеканал "НТБ-Беларусь" пачаў сваё вяшчанне 4 ліпеня 2006 г. "НТБ-Беларусь" у сваім эфіры захоўвае лепшыя і любімыя многімі тэлегледачамі праграмы тэлеканала НТБ, такія як "Кватэрнае пытанне", "Дачны адказ", "Галоўная дарога", "Першая перадача", "Новыя рускія сенсацыі" і многія іншыя.

Вяшчанне HD
"Вяшчанне HD"

З 29 на 30 сакавіка 2018 года Белтэлерадыёкампанія пачынае перавод сваіх тэлеканалаў на вяшчанне ў HD-фармаце. Зараз заканчваецца тэсціраванне закупленага і ўстаноўленага абсталявання для пераходу на фармат высокай дакладнасці, і ў ноч з чацвярга на пятніцу будзе ажыццёўленая перакамутацыя.

Паслуга телетекста
"Паслуга телетекста"

Інструкцыю (рэкамендацыі) па карыстанні паслугай телетекста пры праглядзе тэлевізійных праграм, адаптаваных для асоб з парушэннямі слыху з дапамогай схаваных субтытраў глядзіце па спасылцы.

Зараз у эфіры

Беларусь 1

21:00 Панарама

Беларусь 2

21:10: 22:05 "Абмен жонкамі". Рэаліці-шоу (16+)

Беларусь 3

21:05 "Зафрантавыя разведчыкі". Дакументальны серыял. 8-я серыя, заключная 12+

Беларусь 5

20:45 Футбол. Ліга чэмпіёнаў УЕФА. 6-ы тур. "Рэал" (Іспанія) - ЦСКА (Расія). Прамая трансляцыя. У перапынку - Спорт-цэнтр.

Беларусь 24

21:00 Панарама

НТБ-Беларусь

19:45 Вострасюжэтны серыял "Гаруноў". (16+).