Марыя Багатыр

Вядучая праекта "Хакей для ўсіх".

Нарадзілася 12 студзеня ў Мінску. Скончыла факультэт журналістыкі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.

На тэлебачанні з 2013 года. На "Беларусь 5" стартавала ў 2015 годзе ў якасці вядучай інфармацыйных выпускаў "PRO спорт". З 2016 года вядучая праграмы "Хакей для ўсіх", з 2017-га - шэф-рэдактар праекта "Піт-стоп".

Праца карэспандэнта дазваляе мне ўбачыць тую ці іншую падзею знутры, а часам нават стаць яе часткай. Для добрага стэндапа гатовая на многае: і на каня, і ў вышыню, і ў пельку. Можа, калі-небудзь рашуся скокнуць з парашутам.

Адзін з самых памятных рэпартажаў - паўмарафон. Першы вопыт працы з месца падзей.

Любімыя аўтары - У. Сомерсет Моэм, Ф. Дастаеўскі і іншыя.

Любімы фільм - усё залежыць ад настрою. Але перыядычна пераглядаю "Караль. Чалавек, які стаў Папам Рымскім" і "Аватар".

Як гаварыў Канфуцый, "выберы прафесію, якую ты любіш, і табе не прыйдзецца працаваць ні дня ў тваім жыцці". Я выбрала.