Юлія Пярцова

Пярцова Юлія Аляксандраўна


Вядучая праграмы "Навіны", "Галоўны эфір".


Нарадзілася 13 красавіка 1982 года ў Магілёве. У 2004 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.


Пачала сваю дзейнасць у СМІ ў 2005 годзе як перакладчык галоўнай дырэкцыі замежнага вяшчання радыёстанцыі "Беларусь" у Белтэлерадыёкампаніі. Праз паўгода вырашыла паспрабаваць свае сілы ва ўласных праектах. І за тры гады працы прыняла ўдзел у 20 праграмах і стала ідэйным натхняльнікам пяці з іх. Па кар'ернай лесвіцы дайшла да каментатара.


У 2008 годзе прайшла кастынг і стала вядучай праграмы "24 гадзіны" ў ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне". Апроч працы ў прамым эфіры, была задзейнічана ў іншых маштабных праектах кампаніі, сярод якіх марафоны, прысвечаныя Дню Вялікай Перамогі і Міжнароднаму дню абароны дзяцей.


З 2014 года вярнулася ў Белтэлерадыёкампанію, але гэтым разам у Агенцтва тэленавін, дзе працуе вядучай дзённых інфармацыйных выпускаў.


У 2011 годзе стала лаўрэатам Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня" ў намінацыі "Лепшы вядучы штодзённай інфармацыйнай праграмы".


Замужам. Выхоўвае дачку Лізавету.


Любіць спорт, асабліва фігурнае катанне. Веласіпед і ролікі - любімы занятак у вольны час. Не ўяўляе сваё жыццё без кніг, музыкі, жэлацінак і ў першую чаргу сям'і! Ды і ўсмешкі.