Ганна Эйсмант

Дата нараджэння - 16 ліпеня
Адукацыя - БДУ, факультэт журналістыкі
Крэда - Усё да лепшага!

Вядучая праграмы "Арэна", "Дзень спорту"

Нарадзілася ў  Гродне.

У 2003 годзе скончыла факультэт журналістыкі БДУ па спецыяльнасці "радыё і тэлебачанне".

Вучобу ў ВНУ сумяшчала з працай на "Радыё Рокс", у моладзевай і спартыўнай рэдакцыях Белтэлерадыёкампаніі.

З 2002 года - вядучая навін спорту ў рамках інфармацыйнага канала "Панарама".

З'яўляецца аўтарам мноства відэафільмаў аб найбуйнейшых спартыўных спаборніцтвах і спартсменах. Сярод іх - "Звычайны цуд Уладзіміра Копаця", "Галоўная перамога. Праз 10 гадоў", "Французскія балы", "Салей, якога мы не ведалі".

У 2013 годзе Ганна Эйсмант атрымала прыз ад імя Беларускай асацыяцыі спартыўнай прэсы за дакументальны фільм "Салей, якога мы не ведалі". У 2014 годзе відэафільм "Салей, якога мы не ведалі" быў удастоены прыза на Міжнародным фестывалі спартыўных фільмаў у намінацыі "Спорт і асоба".