Беларусь 5. Інтэрнэт


Белтэлерадыёкампанія запусціла новы праект для балельшчыкаў - спартыўны інтэрнэт-канал. Пад назвай "Беларусь 5. Інтэрнэт" ён даступны да прагляду з 1 кастрычніка 2018 года на сайце кампаніі www.tvr.by. Як і ў кожнага тэлеканала медыяхолдынга, у яго свая арыгінальная сетка вяшчання, але трансліравацца ён будзе толькі ў сетцы Інтэрнэт.

Істотным адрозненнем інтэрнэт-канала ад астатніх аналагічных тэлевізійных спартыўных каналаў стане адсутнасць у эфіры каментатараў. "Беларусь 5. Інтэрнэт" будзе ажыццяўляць вяшчанне толькі на інтэршуме.