Алена Насачова

Насачова Алена Аляксандраўна


Вядучая праграм "Панарама".


Нарадзілася ў г. Барысаве Мінскай вобласці. У 1998 г. з чырвоным дыпломам скончыла факультэт журналістыкі БДУ па спецыяльнасці "журналістыка".


Падчас вучобы ў БДУ першыя ўрокі прафесійнага майстэрства спасцігала спачатку ў рэдакцыі інфармацыі радыё, затым у рэдакцыі інфармацыі тэлебачання НДТРК у якасці карэспандэнта.


У штаце Белтэлерадыёкампаніі з 1997 года. 1997-1998 - аўтар і вядучая праграмы "Крок", "Крок-2", аўтар нарысаў на сацыяльныя тэмы, 1998-2000 - аўтар і вядучая праграмы "Вяршыня свету", 2000-2001 - рэдактар ток-шоу "Будні", 2001-2003 - вядучая праграмы "Стадыён", у складзе дэлегацыі НДТРК асвятляла XIX зімовыя Алімпійскія гульні ў Солт-Лейк-Сіці, 2003 - рэдактар праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!". З 2003 г. - вядучая АТН.


Лаўрэат конкурсу "Тэлевяршыня-2006" у намінацыі "Лепшы вядучы інфармацыйнай праграмы". Узнагароджана нагрудным знакам "Выдатнік тэлебачання і радыё".


Выхоўвае дачку і сына.


Ведущая АТН Елена Насачева: "Сельские жители - невероятные труженики! Низкий поклон им!" ("Белорусская нива", 20 июня 2013 г.)
Алена Насачова: "Дасягненні не "падаюць з неба" ("Звязда", 2 жніўня 2013 г.)