Віялета Сакаловіч

Сакаловіч Віялета Алегаўна


Вядучая праграм "Зона Х", "Зона Х. Вынікі тыдня".


Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці "эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве".


Вучобу ва ўніверсітэце сумяшчала з працай на тэлебачанні і радыё. Першыя ўрокі прафесійнага тэлевізійнага майстэрства брала ў калектыве творчага аб'яднання "Зона Х" перш на правах пазаштатнага аўтара; радыйнага майстэрства - на Першым канале Беларускага радыё ў праграме "Будзем разам". У 2002 годзе скончыла курсы Белтэлерадыёкампаніі "Тэлевізійная журналістыка".


У штаце Белтэлерадыёкампаніі з 2003 года, рэдактар аддзела крымінальных навін АТН. З 2002 г. - вядучая праграмы "Зона Х". З 2012 г. - загадчыца аддзела крымінальных навін АТН, кіраўнік праграмы "Зона Х".


Лаўрэат і пераможца мноства творчых конкурсаў на лепшае асвятленне ў СМІ праваахоўнай тэматыкі МУС Беларусі, Акадэміі МУС Беларусі, Міністэрства юстыцыі Беларусі, дзейнасці органаў па надзвычайных сітуацыях МНС Беларусі і творчага конкурсу Міністэрства абароны нашай краіны. Пераможца конкурсу "Шчыт і пяро" ў намінацыі "Садружнасць" МУС Расійскай Федэрацыі ў 2014 годзе.


Замужам, сын Фёдар.