Ніна Мажэйка

Мажэйка Ніна Паўлаўна

Вядучая дзённікаў Міжнароднага дзіцячага конкурсу  "Еўрабачанне-2018" Light up!

Нарадзілася ў Мінску. Скончыла Інстытут журналістыкі БДУ па спецыяльнасці "журналістыка (аўдыявізуальная)" у 2014 годзе. 

Тэлевізійную кар'еру пачала яшчэ ў студэнцкія гады і ў 2013 годзе была прынятая ў штат аддзела навін культуры АТН. Дэбютавала ў якасці сувядучай праграмы "Пра мастацтва" (тэлеканал "Беларусь 2"). У перыяд з красавіка 2013 года па лістапад 2014 года вяла культурную рубрыку "Праменад" на беларускай мове ў праграме "Навіны рэгіёна" (тэлеканал "Беларусь 1"). 

Карэспандэнт у праграмах "Навіны", "Панарама", "Галоўны эфір". Аўтар спецыяльных праектаў Агенцтва тэленавін: "Актуальнае інтэрв'ю", "Спецыяльны рэпартаж", "Нашы", "Справа жыцця". Працуе ў прамым эфіры. 

Рэгулярна асвятляе нацыянальныя адборы Міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне". Спецыяльны карэспандэнт на дзіцячым "Еўрабачанні" 2015, 2016 і 2018 гг. (Сафія, Валета, Мінск) і на дарослым конкурсе "Еўрабачанне-2019" (Тэль-Авіў), а таксама на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" (2014, 2015, 2017, 2018).