Таццяна Кароль

Вядучая праграмы "Навiны" i праекта "Нявынікі".

Нарадзілася ў горадзе Мінску. 

Скончыла Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў па спецыяльнасці "мастацтва эстрады (спевы)". Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці "культуралогія (менеджмент міжнародных культурных сувязяў)". 

У 2015 скончыла курсы тэлевядучых у Белтэлерадыёкампаніі. Тады ж прайшла кастынг тэлевядучых.  

У Агенцтве тэленавін з 2016 года. З'яўляецца карэспандэнтам аддзела рэпарцёраў АТН, вядучая штотыднёвага суботняга праекта "Нявынікі". 

Марыць скончыць тэатральную ВНУ. 

Любімая цытата: "Увесь свет - тэатр. У ім жанчыны, мужчыны - усе акцёры".