Краіна

20.04.2019 15:47
|  Краіна

Інжынеры-электрыкі завяршаюць праверку тэхнічнага стану канструкцый. Пасля кансервацыі кожны атракцыён, а іх у Мінску 59, патрабуе індывідуальнай праверкі.

20.04.2019 15:44
|  Краіна

Тым часам на вуліцах сталіцы ўсё больш байкераў. Матацыклісты зараз пад асаблівым кантролем Дзяржаўтаінспекцыі. У Мінску стартавала акцыя пад назвай "Пачні сезон без парушэнняў".

20.04.2019 15:42
|  Краіна

У гонар авіяканструктара Паўла Сухога ствараюць незвычайны памятны комплекс. Яго рысы ўжо вымалёўваюцца каля Гомельскага ўніверсітэта, які носіць імя славутага вынаходніка.

20.04.2019 15:40
|  Краіна

Астанкі байцоў Чырвонай арміі, якія прымалі ўдзел у абароне Магілёва ў ліпені 1941 года, выявілі пошукавікі побач з пасёлкам Гаі.

20.04.2019 15:36
|  Краіна

Падрыхтоўка валанцёраў да II Еўрапейскіх гульняў працягваецца ў Гродне. Першы ў гэтым годзе студэнцкі атрад пачаў працаваць у Гродзенскай вобласці.

20.04.2019 15:33
|  Краіна

Ужо большая частка тэхнікі паступіла. Для абслугоўвання замежных дэлегацый у сталіцу прыцягнуць і дадатковыя экіпажы аўтобусаў з рэгіёнаў.

20.04.2019 15:31
|  Краіна

Падчас рэспубліканскай акцыі, што ладзіцца ў краіне ўжо 12-ты раз, супрацоўнікі лясной гаспадаркі і валанцёры пасадзілі 20 мільёнаў дрэў.

20.04.2019 15:28
|  Краіна

Па некалькі адзінак з іх штогод зноў вяртаюцца да жыцця, дзякуючы намаганням дзяржавы і неабыякавым да гісторыі родных мясцін мецэнатам.

20.04.2019 15:25
|  Краіна

Традыцыя красавіка, якая аб'ядноўвае ўсіх! Сёння ў нашай краіне праходзіць рэспубліканскі суботнік. Асноўная ўвага – добраўпарадкаванню помнікаў і мемарыяльных комплексаў - гэта "Лінія Сталіна", "Хатынь", спартыўныя і сацыяльныя аб'екты, зоны адпачынку.

20.04.2019 15:22
|  Краіна

Новы цэнтр інавацый у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» стане месцам прыцягнення перспектыўных навукова-тэхнічных стартапаў.

20.04.2019 15:20
|  Краіна

Мінскі трактарны завод распрацаваў маршрут, у якім, акрамя наведвання самога МТЗ, кандытарскае прадпрыемства, а таксама жодзінскі БелАЗ.

13.04.2019 15:40
|  Культура

Музычная справаздача! Вялікі канцэрт у Белдзяржфілармоніі далі навучэнцы харавога аддзялення гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка, а таксама паспяховыя выпускнікі.

13.04.2019 15:39
|  Грамадства

У Пружанскім раёне мясцовы прадпрымальнік так захапіўся паўлінамі, фазанамі, дэкаратыўнымі курамі, што вырашыў знаёміць з разнастайным жывёльным светам турыстаў.

13.04.2019 15:37
|  Грамадства

Свет вачыма дзяцей! У Нацыянальным гістарычным музеі - выстава дзіцячага выяўленчага мастацтва. Работы дэманстравалі пераможцы рэспубліканскага конкурсу - сярод іх дзеці-сіроты і моладзь з абмежаванымі магчымасцямі.

13.04.2019 15:34
|  Грамадства

Другі тыдзень красавіка для Гомельскага рэгіёна стаў гарачым ва ўсіх сэнсах. Ратавальнікі і эколагі мабілізавалі сілы для папярэджання пажараў.

13.04.2019 15:33
|  Грамадства

Канцэпцыю стварэння цэнтра нацыянальных культур прадставіў Чэрвеньскі раён. А макет новага інклюзіўнага парка для людзей з інваліднасцю - Барысаўскі.

13.04.2019 15:31
|  Грамадства

Пазнаёміцца з цікавай гісторыяй родных мясцін. Ва ўсіх рэгіёнах краіны ў гэтыя выхадныя экскурсаводы Беларусі праводзяць для турыстаў бясплатныя вандроўкі.

13.04.2019 15:29
|  Грамадства

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі 6 спецыяльных святочных штэмпеляў і канвертаў з назвамі рэгіёнаў выпусцілі Мінсувязі і Белпошта.

13.04.2019 15:27
|  Грамадства

На гэтым тыдні свет адзначыў Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Толькі ў Віцебскай вобласці пражывае больш за тры з паловай тысячы людзей, якія прайшлі праз лагеры смерці.

13.04.2019 15:25
|  Грамадства

Да адкрыцця сезона рыхтуюцца паркі адпачынку. Завяршаецца касметычны рамонт каруселяў, правяраюць іх тэхнічны стан. Сёлета пад адкрытым небам у Мінску закружацца 56 арэляў.

13.04.2019 15:23
|  Грамадства

На інтэрактыўнай карце можна выбраць месца для азелянення, а таксама пароды дрэў ці кветкавыя кампазіцыі, якія ўпрыгожаць дваровыя тэрыторыі.

13.04.2019 15:21
|  Краіна

У Мінску завяршаецца  праходка  тунэля ад станцыі "Вакзальная" да "Кавальскай слабады". Дзякуючы комплексу "Алеся" адлегласць даўжынёй у 1 200 метраў будзе пройдзена.

09.04.2019 15:50
|  Краіна

Паведаміць пра важную падзею вашага рэгіёна можаце і вы! Што цікавага адбываецца і што самае актуальнае - давайце абмяркуем па тэлефоне ў Мінску 369 81 00! На працягу гадзіны пасля эфіру працуе наша зваротная сувязь.

06.04.2019 15:35
|  Краіна

Што цікавага адбываецца і што самае актуальнае – давайце абмяркуем па тэлефоне ў Мінску 369 81 00! На працягу гадзіны пасля эфіру працуе наша зваротная сувязь.

Архіў навін

Зараз чытаюць