Транспартны парк Мінска да ІІ Еўрапейскіх гульняў папоўніцца амаль на 400 аўтобусаў і электробусаў

20 апреля 2019

Ужо большая частка тэхнікі паступіла. Для абслугоўвання замежных дэлегацый у сталіцу прыцягнуць і дадатковыя экіпажы аўтобусаў з рэгіёнаў.

Таксама будуць уведзеныя дадатковыя маршруты паміж двума перасадачнымі пунктамі - "Гарадскі Вал" і "Студэнцкая вёска" - і спартыўнымі аб'ектамі - стадыён "Дынама" і "Мінск-Арэна".