Cвет адзначыў Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

13 апреля 2019

На гэтым тыдні свет адзначыў Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Толькі ў Віцебскай вобласці пражывае больш за тры з паловай тысячы людзей, якія прайшлі праз лагеры смерці. У канцлагеры Пяты полк загінулі дзясяткі тысяч чалавек - савецкія воіны і мірныя жыхары. Штогод 11 красавіка тут збіраюцца былыя вязні, каб падчас мітынгу-рэквіема ўшанаваць памяць загінуўшых. Хутка на тэрыторыі былога канцлагера з’явіцца новы мемарыяльны знак. 

Марына Раманоўская раскажа падрабязней. Месца масавага знішчэння савецкіх салдат і мірнага насельніцтва. Пяты полк. Надзея Гракава і праз сем дзесяцігоддзяў памятае жахі канцлагера. Штодня ад голаду і катаванняў тут гінулі сотні чалавек.

Людзей у Пяты полк звазілі з Віцебска і наваколля. У канцлагеры было шмат выхаванцаў дзіцячых дамоў. Летам 1944 года вязні паспрабавалі ўцячы. Тэрыторыю лагера абстралялі. У той дзень загінулі каля дзвюх тысяч чалавек.

Канцлагер на заходняй ускраіне Віцебска дзейнічаў з верасня 1941 года. Да вайны на гэтай тэрыторыі размяшчаўся Пяты чыгуначны полк. Паводле розных даных, у лагеры загінулі ад 80 да 150 тысяч чалавек. Гэта савецкія ваеннапалонныя і мірныя жыхары.

Штогод 11 красавіка на тэрыторыі былога канцлагера праходзіць мітынг-рэквіем. Хутка побач са стэлай і капліцай з'явіцца новы мемарыяльны знак. У памяць аб ахвярах, закатаваных і расстраляных у лагерах смерці на тэрыторыі ўсёй Віцебскай вобласці. 

 Ідэя усталяваць мемарыяльны помнік сыходзіць ад абласнога аб’яднання былых непаўналетніх вязняў фашызму. Зараз распрацоўваецца яго канцэпцыя. Якім будзе новы помнік, падкажуць тыя, хто змог падмануць лёс і выжыў у Пятым палку. 

Пасля зімы тэрыторыю былога канцлагера прывялі ў парадак. Аднавілі абеліск, пафарбавалі помнікі на месцах пахавання і заклалі алею. Як сімвал памяці.