Вялікі канцэрт у Белдзяржфілармоніі далі навучэнцы харавога аддзялення гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка

13 апреля 2019

Музычная справаздача! Вялікі канцэрт у Белдзяржфілармоніі далі навучэнцы харавога аддзялення гімназіі-каледжа мастацтваў імя Ахрэмчыка, а таксама паспяховыя выпускнікі. На сцэне як сольныя выканаўцы, так і прадстаўнікі малодшага хору, а фінальным акордам стала выступленне ўзорнага дзіцячага хору навучальнай установы. У яго выкананні прагучалі творы розных стыляў - ад класікі да сучасных кампазіцый. А навучэнцы - пераможцы конкурсу дырыжораў - паспрабавалі сябе і ў новай ролі: кіравалі хорам аднакласнікаў. 

У гімназіі-каледжы займаюцца таленавітыя дзеці з усёй краіны. Акрамя харавога аддзялення адкрыта струннае, фартэпіяннае, аддзяленне духавых і народных інструментаў. Сярод выпускнікоў установы - пераможцы прэстыжных міжнародных і рэспубліканскіх музычных конкурсаў.