Гродна. Дайджэст навін

20 апреля 2019

Падрыхтоўка валанцёраў да II Еўрапейскіх гульняў працягваецца ў Гродне. Першы ў гэтым годзе студэнцкі атрад пачаў працаваць у Гродзенскай вобласці. Таксама ў абласным цэнтры пачалося ўзвядзенне сучаснага 13-павярховага інтэрната для Купалаўскага ўніверсітэта. І ў рамках рэспубліканскай акцыі “Бэз Перамогі” ў Каложскім парку Гродна з’явілася ўнікальная алея. Больш падрабязна ў нашым дайджэсце.

Падрыхтоўка валанцёраў да II Еўрапейскіх гульняў працягваецца ў Гродне. З00 студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта пачалі практычныя трэнінгі. Інфармацыя пра віды спорту, кодэкс валанцёра, нюансы працы з людзьмі з абмежаванай мабільнасцю, камунікатыўныя практыкі – усё гэта майстар-класы для маладых людзей, якія пасля сур’ёзнага адбору трапілі ў спіс валанцёраў самай маштабнай спартыўнай падзеі гэтага года. Дарэчы, маладыя людзі будуць працаваць не толькі ў Мінску, але і ў Гродне. Тут плануецца сустракаць замежных турыстаў і ўдзельнікаў Гульняў непасрэдна на мяжы.

Першы ў гэтым годзе студатрад пачаў працаваць у Гродне. Будаўнічы атрад, сфарміраваны з навучэнцаў політэхнічнага каледжа, будзе задзейнічаны на рамонце дарог вобласці. Частка маладых людзей - на вуліцах абласнога цэнтра, іншыя размеркаваны ў рабочыя групы на трасу М6. Усяго сёлета ў рэгіёне плануецца сфарміраваць больш за 400 атрадаў рознай накіраванасці - ад сельскай гаспадаркі да педагагічных і нават экалагічных груп.

13 паверхаў, 1 030 жылых месцаў і безбар’ернае асяроддзе. У Гродне пачалося будаўніцтва новага інтэрната для дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы. Наваселле ў сучасным будынку плануюць зладзіць ўжо ў наступным годзе, калі навучальная ўстанова будзе адзначаць сваё 80-годдзе.

І Гродна далучыўся да рэспубліканскай акцыі “Бэз Перамогі”. Больш за 20 дрэў былі высаджаны на тэрыторыі Каложскага парку. У самым цэнтры горада з’явілася ўнікальная бэзавая алея. “Вялікая Перамога”, “маршал Васілеўскі”, “маршал Жукаў” – усё гэта назвы сартоў дрэў, якія будуць упрыгожваць абласны цэнтр.



Зараз чытаюць