Сёння ў нашай краіне праходзіць рэспубліканскі суботнік

20 апреля 2019

Традыцыя красавіка, якая аб'ядноўвае ўсіх! Сёння ў нашай краіне праходзіць рэспубліканскі суботнік. Асноўная ўвага – добраўпарадкаванню помнікаў і мемарыяльных комплексаў - гэта "Лінія Сталіна", "Хатынь", спартыўныя і сацыяльныя аб'екты, зоны адпачынку. Заробленыя сродкі будуць накіраваны на рэалізацыю важных праектаў - як у маштабах краіны, так і ў рэгіёнах. У прыватнасці, на капітальны рамонт манумента Перамогі ў сталіцы і прылеглай плошчы. Астатнія сродкі размяркуюць па абласцях на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да летняга адпачынку, рамонт і рэканструкцыю мемарыяльных комплексаў.