Прамысловы турызм на прадпрыемствах сталіцы

20 апреля 2019

Мінскі трактарны завод распрацаваў маршрут, у якім, акрамя наведвання самога МТЗ, кандытарскае прадпрыемства, а таксама жодзінскі БелАЗ. І сёння ж трактарны завод наведала дэлегацыя з нямецкага раёна Баўтцэн (гэта Усходняя Германія), з якім падпісана пагадненне аб развіцці прамысловага турызму. Нямецкія спецыялісты плануюць прывозіць і гасцей з Еўропы, якія ў тым ліку цікавяцца гісторыяй прамысловасці.

Нагадаем, два гады таму нямецкі Баўтцэн і Партызанскі раён сталіцы падпісалі пагадненне аб сацыяльна-эканамічным і культурным супрацоўніцтве.