6 спецыяльных святочных штэмпеляў і канвертаў з назвамі рэгіёнаў выпусцілі Мінсувязі і Белпошта

13 апреля 2019

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі 6 спецыяльных святочных штэмпеляў і канвертаў з назвамі рэгіёнаў выпусцілі Мінсувязі і Белпошта. У аснове малюнкаў - фрагмент скульптурнай кампазіцыі манумента «Беларусь партызанская» і дакументальныя фота з архіваў Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Напрыклад, танкеткі атрада імя Кірава 37-ай партызанскай брыгады і дзень 3 ліпеня 1944 года ў Мінску, калі жыхары сталіцы віталі савецкіх вызваліцеляў. Памятнае гашэнне канвертаў праходзіла на гэтым тыдні ва ўсіх абласных цэнтрах краіны.

Адно з новаўвядзенняў - гэта прымяненне пры стварэнні паштовых блокаў тэхналогіі дапоўненай рэальнасці. Пры навядзенні смартфона на маркі фатаграфіі ажываюць.