У Магілёве знойдзены шлем, якому больш за тысячу гадоў

13 апреля 2019

Пазнаёміцца з цікавай гісторыяй родных мясцін. Ва ўсіх рэгіёнах краіны ў гэтыя выхадныя экскурсаводы Беларусі праводзяць для турыстаў бясплатныя вандроўкі. У Магілёве, напрыклад, можна прайсці шляхам буйной катастрофы-цунамі на Дубравенцы. Зрабіць праменад па Бабруйску і нават раскрыць таямніцу яго крэпасці праз квэст. Дарэчы, самы знакаміты горад Беларусі, апісаны яшчэ Ільфам і Пятровым, - зноў нагадаў пра сябе. На гэты раз - дзіўнай знаходкай - шлемам, якому больш за тысячу гадоў. Такіх усяго некалькі  на планеце. Бабруйскім артэфактам ужо заняліся навукоўцы і наш карэспандэнт Андрэй Ястрабаў.

У Музеі гісторыі Магілёва - візітнай карткі ўсходняга рэгіёна - знойдзецца нямала ўнікальных экспанатаў. Дзясяткі, сотні, якія дайшлі да нас праз стагоддзі ў прывабным стане, вядзе расказ галоўны захавальнік фондаў Яўген Балбераў. І Статут Княства Літоўскага 16 стагоддзя, набыты дзякуючы мецэнатам. І каменная пячатка з выявай трызубца - пацвярджэнне, што горад існаваў ужо тысячу гадоў таму. Разам - залаты фонд музея. Да якога некалькі гадоў таму далучылася і кіраса - металічнае адзенне рыцараў. 

Па паўнаце і захаванасці артыфакт стаў унікальным для усёй Усходняй Еўропы, аналагаў якому не існуе.

Кіраса так і засталася б адзіным такім даспехам, знойдзеным у 21 стагоддзі на тэрыторыі Беларусі. Калі б не навіна і - замах на сенсацыю. У Бабруйску хвалі Бярэзіны вымылі на бераг старажытны шлем. Калі яшчэ бабруйскі рачны порт трапіць у гісторыю?! Таму без перабольшвання сёлетняя падзея для яго – зорны час. Менавіта тут, на Бярэзіне, у рэчышчы  будаўнікі знайшлі ўнікальны артэфакт. 

Высветлілі, шлем падобны на тыя, што насілі тысячагоддзе таму. У часы князёў, вялікіх бітваў і першага згадвання ў летапісах Княства Тураўскага. Знаходку перадалі ў краязнаўчы музей. Тут яе адмылі, праявілася пазалота.

Эмоцыі дзеючага гісторыка і археолага, старшыні пастаяннай камісіі Парламента па адукацыі, культуры і навуцы Ігара Марзалюка відавочныя. Бо такіх шлемаў у свеце па пальцах пералічыць можна. Здаецца, мы сведкі сапраўднай археалагічнай сенсацыі?! 

Магчыма, шлем - сапраўды частка дару, раскіданага па ўзбярэжжы Бярэзіны. Высветліць гіпотызу ўзяліся археолагі. А шлем адправіцца на рэстаўрацыю ў Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай, які мае такі вопыт.

Тым часам здзівіць аматараў Сярэдневякоўя пад шумок рыхтуюцца ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі. Сёлета тут прапануюць новую выставу, на якую нават атрыманы прэзідэнцкі грант. 

Як вядома, нават звычайнае каменнае ўпрыгожванне больш каштоўнае чым маўклівы залаты альбо сярэбраны злітак. А значыць, сачыце за афішамі.