Атракцыёны пачнуць працаваць 24 красавіка

13 апреля 2019

Да адкрыцця сезона рыхтуюцца паркі адпачынку. Завяршаецца касметычны рамонт каруселяў, правяраюць іх тэхнічны стан. Сёлета пад адкрытым небам у Мінску закружацца 56 арэляў. У гэтым сезоне запускаюць і новую сістэму аплаты атракцыёнаў. Першымі новаўвядзенне ацэняць наведвальнікі паркаў імя Горкага і Чалюскінцаў. Зараз на ўваходах манціруюць сучасныя турнікеты, аднаўляюць касавыя тэрміналы - трапіць на атракцыён цяпер можна праз спецыяльную картку. 

Атракцыёны пачнуць працаваць у сераду, 24 красавіка. А 26-га будзе дадзены старт сезона фантанаў. Урачыстае адкрыццё - ля Опернага тэатра.