Краіна

01.06.2019 15:44
|  Грамадства

Мой дом - мая крэпасць. Вядомую прымаўку жыхар Церахоўкі ўвасобіў у жыццё. Мужчына свой дом стылізаваў пад Сярэднявечча

01.06.2019 15:40
|  Грамадства

Там, дзе раней былі асушаныя балоты, зноў адраджаецца флора і фаўна. Міжнародны экалагічны праект, у якім удзельнічае і наша краіна, надаў другое жыццё землям Чэрыкаўскага і Касцюковіцкага раёнаў.

01.06.2019 15:37
|  Грамадства

Адзін яго аматарскі ролік убачылі 25 мільёнаў чалавек. Відэа настолькі папулярныя, што мужчына вырашыў стаць прафесійным блогерам.

01.06.2019 15:34
|  Грамадства

Шахматны дэбют. У верасні Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт сумесна з Федэрацыяй шахмат пачне рыхтаваць выкладчыкаў гульні ў шахматы.

01.06.2019 15:32
|  Грамадства

Месца адпраўлення і прыбыцця рэйсаў змяніла прапіску. Для зручнасці пасажыраў яго перанеслі да чыгуначнага вакзала. Наваселле практычна не паўплывала на арганізацыю транспарту.

01.06.2019 15:29
|  Грамадства

У Гродзенскай вобласці завяршылася падрыхтоўка летніх лагераў да новага аздараўленчага сезона. Для папулярызацыі сельскагаспадарчых прафесій сярод школьнікаў у Прынёманні ствараюць агракласы.

01.06.2019 15:27
|  Грамадства

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што гэтымі днямі ў Беларусі праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!".

01.06.2019 15:26
|  Грамадства

55 тысяч выпускнікоў развіталіся са школай. Пасля завяршэння навучальнага года ў школах, гімназіях і ліцэях адбыліся ўрачыстыя лінейкі.

01.06.2019 15:24
|  Грамадства

У Мінску ўжо з'явілася прадстаўніцтва цэнтра "Карты госця"  з музеем, галерэяй і сувенірнай крамай. Галоўным элементам аб'екта стаў турыстычны пункт.

01.06.2019 15:23
|  Грамадства

Для транспарту мультыспартыўнага форуму выдзяляць спецыяльныя палосы на праспектах Дзяржынскага, Пераможцаў, а таксама на Нямізе.

01.06.2019 15:21
|  Краіна

Эстафета агню “Полымя міру” працягваецца ў нашай краіне. Зараз у маршруце факеланосцаў самыя знакавыя месцы Магілёўскай вобласці.

01.06.2019 15:19
|  Грамадства

Паведаміць пра важную падзею вашага рэгіёна можаце і вы. Што цікавага адбываецца і што самае актуальнае – давайце абмяркуем  па тэлефоне ў Мінску 369 81 00.

25.05.2019 15:31
|  Культура

Парыжскі ваяж. У Мінску пабывалі прадстаўнікі французскай Гранд-апера і пазнаёміліся з нашым Вялікім тэатрам і яго мастацтвам.

25.05.2019 15:30
|  Культура

Свята званоў, конкурс харавых калектываў і тэматычныя кірмашы. Магілёў прыняў адзін з самых яркіх фестываляў духоўнай музыкі - "Магутны Божа".

25.05.2019 15:29
|  Грамадства

Ператварыць горад у квітнеючы сад - з такой прапановай выступаюць  жыхары Брэста. Гараджане набываюць магноліі, паўлоўніі і іншыя незвычайныя дрэвы і высаджваюць іх на вуліцах.

25.05.2019 15:28
|  Грамадства

Ружовыя, фіялетавыя, белыя і жоўтыя – больш за 200 відаў і гатункаў раслін сямейства верасовых. Для беларускага клімату гэтыя кветкі нязвыклыя, але ў Беларусі ўсё часцей вырошчваюць такія экзатычныя расліны.

25.05.2019 15:27
|  Грамадства

Купальны сезон набліжаецца. Вадаёмы, асабліва ў выхадныя, становяцца любімым месцам адпачынку. Пакуль тэмпература ў рэках і азёрах для купання не самая камфортная, але ёсць і тыя, хто гадзінамі не вылазіць з вады.

25.05.2019 15:25
|  Краіна

Алгарытм дзеянняў у надзвычайных сітуацыях з масавым паражэннем людзей. У Гродне на тыдні прайшлі спаборніцтвы брыгад хуткай меддапамогі.

25.05.2019 15:23
|  Краіна

Лепшыя маладыя канструктары і праграмісты Беларусі праявілі сябе на форуме выдатна і сталі пераможцамі ў 8 намінацыях

25.05.2019 15:21
|  Грамадства

Гэта вынік доўгай працы школьнікаў і настаўнікаў па пошуку даных пра лёсы і гераічнае мінулае ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны - ветэранаў, якія пражывалі на тэрыторыі мясцовага сельскага савета.

25.05.2019 15:19
|  Грамадства

Гераічны подзвіг беларускага пагранічніка ўвекавечылі ў бронзе і мармуры. На тэрыторыі пагранзаставы "Лоеў" ўрачыста адкрылі памятную кампазіцыю ў гонар Героя Савецкага Саюза, удзельніка бітвы за Днепр Мікалая Сушанава.

25.05.2019 15:17
|  Краіна

У Віцебску ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар першага ваеннага камісара Віцебскай губерні Сямёна Крылова. Пад яго кіраўніцтвам атрады рабочых і салдат у ноч з 27 на 28 кастрычніка 1917 года занялі найважнейшыя аб'екты горада -  пошту, тэлеграф, вакзал, штаб Дзвінскай ваеннай акругі, усталяваўшы савецкую ўладу ў Віцебску.

25.05.2019 15:15
|  Краіна

У рэгіёне прайшла эстафета "Полымя міру". Сотні спартсменаў, алімпійцаў і заслужаных грамадзян вобласці пранеслі агонь па самых знакавых мясцінах рэгіёна.

18.05.2019 15:47
|  Культура

На палотнах беларускага мастака Аляксандра Дзямідава - новыя героі. Акрамя блізнят, катоў і рыб, яго светапогляд зрабілі больш разнастайным вобразы тэатральных лялек.

Архіў навін

Зараз чытаюць