Новы цэнтр інавацый у "Вялікім камені" стане месцам прыцягнення перспектыўных навукова-тэхнічных стартапаў

20 апреля 2019

Новы цэнтр інавацый у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» стане месцам прыцягнення перспектыўных навукова-тэхнічных стартапаў. Пра гэта ў інтэрв'ю Агенцтву тэленавін паведаміў першы намеснік дырэктара кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка Кірыл Карацееў. Інавацыйная ўстанова, якая будуецца ў самым цэнтры «Вялікага каменя», будзе ўяўляць сабой чатырохпавярховы будынак з магчымасцю размяшчэння сучасных вопытных лабараторый. Падтрымку, як матэрыяльную, так і тэхнічную, маладым прадпрыемствам будзе аказваць кітайска-беларуская кампанія па развіцці парка.

Зараз рэзідэнтамі парка "Вялікі камень" з'яўляюцца 43 кампаніі. Плануецца, што да канца года іх будзе каля 60.