У Мінску стартавала акцыя пад назвай "Пачні сезон без парушэнняў"

20 апреля 2019

Тым часам на вуліцах сталіцы ўсё больш байкераў. Матацыклісты зараз пад асаблівым кантролем Дзяржаўтаінспекцыі. У Мінску стартавала акцыя пад назвай "Пачні сезон без парушэнняў". З байкерамі правядуць прафілактычныя размовы, нагадаюць правілы руху. Адной з галоўных прычын ДТЗ па-ранейшаму застаецца парушэнне хуткаснага рэжыму. Сёлета ў Мінскай вобласці ў ДТЗ трапілі тры матацыклісты. У выніку чатыры чалавекі атрымалі траўмы. Тыя, хто трымаецца за руль матацыкла ці мапеда адной рукой, а таксама не ставіць ногі на падножкі, могуць атрымаць штраф ад 120 да 250 рублёў.