Арганізацыі "Мінскметрабуд" спаўняецца 40 гадоў

13 апреля 2019

У Мінску завяршаецца  праходка  тунэля ад станцыі "Вакзальная" да "Кавальскай слабады". Дзякуючы комплексу "Алеся" адлегласць даўжынёй у 1 200 метраў будзе пройдзена. На саміх жа аб'ектах трэцяй лініі метро працягваецца добраўпарадкаванне як пад зямлёй, так і на паверхні. Акрамя таго, манціруецца і спецыяльнае электраабсталяванне. 

Актыўна працуюць і на будаўніцтве станцыі "Плошча Багушэвіча". Добраўпарадкаванне тэрыторыі  ля тэатра музкамедыі завершаць у красавіку. Першыя чатыры станцыі трэцяй лініі метро плануюць адкрыць для пасажыраў у 2020 годзе. 

Іншыя круглыя лічбы  стымулююць падземных будаўнікоў і інжынераў працаваць яшчэ больш  плённа. У красавіку арганізацыі "Мінскметрабуд" спаўняецца 40 гадоў.