Здарэнні

11.09.2021 09:21
|  У свеце

Магутны ўзрыў бытавога газу прагрымеў у жылым доме ў Яльцы. Загінулі па меншай меры 2 чалавекі. Яшчэ 8 пацярпелі. Адзін з двух пад'ездаў цалкам разбураны.

09.09.2021 18:08
|  Здарэнні

Сур'ёзная аварыя ў Мінску. У раёне метро "Каменная Горка" перакуліліся дзве машыны, з-за чаго зараз ускладнены рух - затор больш чым на 2 кіламетры.

07.09.2021 19:35
|  Грамадства

Следчы камітэт працуе на месцы здарэння ў 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры ў Пячах. Сёння днём там загінуў вайсковец тэрміновай службы.

07.09.2021 15:13
|  Грамадства

Адразу дзве начныя аварыі здарыліся ў Мінскай вобласці. У адной з іх пацярпеў непаўналетні. У Барысаве 45-гадовы вадзіцель Citroen пры выездзе на галоўную дарогу сутыкнуўся з Mazda, за рулём якой быў 19-гадовы мясцовы жыхар.

07.09.2021 08:14
|  У свеце

Страшная аварыя ў Балівіі. Аўтобус зваліўся ў яр з вышыні 200 метраў. Сама меней 21 чалавек загінуў, мінімум 12 пацярпелі.

06.09.2021 15:31
|  Грамадства

Так, падчас аварыі ў Чэрвеньскім раёне шпіталізаваны матацыкліст. Ён не справіўся з кіраваннем, трапіў у кювет і перакуліўся.

02.09.2021 18:02
|  Здарэнні

На вуліцы Няміга вадзіцель "аўдзі" пагрэбаваў бяспечнай дыстанцыяй і сутыкнуўся з "фальксвагенам". Апошні ў сваю чаргу заехаў у машыну той жа маркі.

02.09.2021 13:45
|  Грамадства

Затрыманы сямёра мінчан, якія размалявалі больш за  80 цюкоў з сенажом. Нягледзячы на спробу ўцячы, удзельнікаў перформансу затрымалі.

26.08.2021 18:01
|  Здарэнні

Вадзіцель "Лады" рухаўся па знешнім кальцы з боку праспекта Дзяржынскага ў напрамку вуліцы Казінца. У раёне 23 кіламетра ён урэзаўся ў "Рэно", які ехаў наперадзе.

26.08.2021 15:23
|  Здарэнні

Вадзіцель Aprilia рухаўся з боку вуліцы Валгаградскай у напрамку Язмінавай. Ён не захаваў бяспечную дыстанцыю і сутыкнуўся з матацыклам Kawasaki.

25.08.2021 15:40
|  Грамадства

Высвятляюцца акалічнасці ранішняй аварыі. ДТЗ здарылася сёння на 39 км аўтадарогі Мінск - Маладзечна - Нарач. Вадзіцель "Лады-Веста" спыніўся на асфальтаванай абочыне па ходзе руху транспарту, каб паправіць груз, які перавозіў у прычэпе.

20.08.2021 15:42
|  Грамадства

Чатыры чалавекі траўміраваны ў аварыі на МКАД. 41-гадовы вадзіцель "мерседэса", рухаючыся па ўнутраным кальцы з боку Байкальскай, сутыкнуўся са спадарожным аўтамабілем "опель".

16.08.2021 15:38
|  Грамадства

Узгаранне аўтамабіля на Партызанскім праспекце - ёсць пацярпелыя. ДТЗ здарылася сёння ноччу. 22-гадовы вадзіцель Subaru не справіўся з кіраваннем - наехаў на бардзюр і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту.

11.08.2021 16:33
|  Грамадства

На ўнутраным кальцы МКАД вадзіцель Volkswagen падчас змены паласы руху не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з мікрааўтобусам.

30.07.2021 18:11
|  Грамадства

Сталі вядомыя дэталі масавай аварыі ў Мінску. Сёння раніцай на праспекце Незалежнасці сутыкнуліся 10 аўтамабіляў. "Нісан" рухаўся з боку МКАД у напрамку вуліцы Каліноўскага, пры перастраенні ў крайнюю левую паласу не саступіў дарогу "фальксвагену".

30.07.2021 15:40
|  Грамадства

2 чалавекі пацярпелі ў выніку ДТЗ на праспекце Незалежнасці - вадзіцель Volkswagen і пасажыр фургона ГАЗ. Яны дастаўлены ў бальніцу.

28.07.2021 18:05
|  Грамадства

Адразу сем аўто сутыкнуліся сёння ў Мінску! Ланцужок утварыўся на вуліцы Няміга. А пачалося ўсё з тралейбуса, вадзіцель якога пераключыў увагу ад кіравання, не вытрымаў бяспечную дыстанцыю руху і сутыкнуўся з аўто, што стаяла наперадзе.

28.07.2021 15:41
|  Грамадства

Высвятляюцца абставіны ДТЗ у Салігорскім раёне - падчас лабавога сутыкнення аўто загінуў пасажыр. Вядома, што 34-гадовы вадзіцель "аўдзі" рухаўся з боку вёскі Пагост у напрамку Салігорска.

27.07.2021 15:39
|  Грамадства

Следчы камітэт высвятляе абставіны  і прычыны начнога лабавога сутыкнення на трасе ў Слуцкім раёне. "Таёта" выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася  з аўтацягніком "Сканія".

26.07.2021 15:46
|  Грамадства

Аўто перакулілася падчас ДТЗ у Мінску. На вуліцы Караля жанчына за рулём Toyota не справілася з кіраваннем. Машына наехала на бардзюр і апынулася на тратуары, у выніку чаго аўто перакулілася.

20.07.2021 16:00
|  Здарэнні

Падчас аварыі ў сталіцы пацярпеў матацыкліст. Двухколавы транспарт сутыкнуўся з аўтамабілем "фальксваген" на вуліцы Раманаўская Слабада.

19.07.2021 17:34
|  Грамадства

Урачы расказалі пра самаадчуванне маладых людзей, якія ў суботу пацярпелі ад удару маланкі ў Стайках. "Стан дваіх здавальняючы, іх перавялі ў апёкавае аддзяленне.

19.07.2021 15:40
|  Здарэнні

Аварыйныя выхадныя. Тры чалавекі загінулі, сярод якіх і двухгадовае дзіця, падчас ДТЗ у Мінскай вобласці. Сем чалавек атрымалі траўмы.

15.07.2021 15:34
|  Грамадства

У цэнтральным рэгіёне павялічваецца колькасць ДТЗ на чыгунцы і пераездах. Да аварый часцей за ўсё прыводзіць невыкананне правіл дарожнага руху  аўтамабілістамі, пешаходамі і веласіпедыстамі.