На Партызанскім праспекце ў Мінску загарэўся аўтамабіль - ёсць пацярпелыя

16 августа 2021

Узгаранне аўтамабіля на Партызанскім праспекце - ёсць пацярпелыя. ДТЗ здарылася сёння ноччу. 22-гадовы вадзіцель Subaru не справіўся з кіраваннем - наехаў на бардзюр і ўрэзаўся ў асвятляльную мачту. У выніку аўтамабіль загарэўся. Вадзіцель і адзін пасажыр выбраліся самастойна, а другога - выцягнулі відавочцы аварыі. Пасажыраў з траўмамі шпіталізавалі. Высветлілася, што ў момант ДТЗ вадзіцель быў п'яны - алкатэстар паказаў 1,5 праміле.

Яшчэ адна аварыя на 54-м кіламетры МКАД - загінуў пешаход. Ён пераходзіў магістраль у непрызначаным месцы. Так, вадзіцель аўтамабіля Citroën рухаўся па ўнутраным кальцы з боку Лагойскага тракта ў напрамку вуліцы Усіхсвяцкай і наехаў на мужчыну. Ад атрыманых траўм пешаход загінуў на месцы здарэння. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.