Цана нафты маркі Brent узляцела на 4,5%

29 сентября 2016

Цана нафты маркі Brent узляцела на 4,5% і склала каля 49 долараў за бараль. Прычынай такога рэзкага скачка менш як за суткі стала рашэнне OPEC аб скарачэнні здабычы сыравіны. Нагадаем, учора ў Алжыры краіны арганізацыі дамовіліся наконт ліміту амаль на мільён бараляў за суткі на працягу года. Асноўную долю скарачэння мяркуецца ўскласці на Саудаўскую Аравію - 400 000 бараляў за суткі. Гэтыя пагадненні ўвойдуць у сілу ў лістападзе.