У начным ДТЗ пацярпеў непаўналетні

7 сентября 2021

Адразу дзве начныя аварыі здарыліся ў Мінскай вобласці. У адной з іх пацярпеў непаўналетні. У Барысаве 45-гадовы вадзіцель Citroen пры выездзе на галоўную дарогу сутыкнуўся з Mazda, за рулём якой быў 19-гадовы мясцовы жыхар. Ён і яшчэ два пасажыры 17 і 19 гадоў з траўмамі шпіталізаваны. 

У Слуцкім раёне на трасе Мінск - Мікашэвічы вадзіцель Volvo рухаўся у напрамку Салігорска, выбраў няправільную хуткасць і выехаў за межы праезнай часткі – у выніку машына з'ехала ў меліярацыйны канал. Вадзіцель і 57-гадовы пасажыр з траўмамі дастаўлены ў медустанову.