Аварыя на МКАД: сутыкнуліся адразу чатыры аўто

26 августа 2021

Вадзіцель "Лады" рухаўся па знешнім кальцы з боку праспекта Дзяржынскага ў напрамку вуліцы Казінца. У раёне 23 кіламетра ён урэзаўся ў "Рэно", які ехаў наперадзе. Ад удару "Ладу" адкінула на суседнюю паласу, яна сутыкнулася з "Сітраенам", ён у сваю чаргу - з "Мэрсэдэсам". У выніку аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Пацярпелых няма. Прычыны аварыі высвятляюцца.

Яшчэ адно ДТЗ. Толькі з удзелам самаката. Вадзіцель "Шэўрале" рухаўся па вуліцы Кальварыйскай у напрамку праспекта Пушкіна. На Альшэўскага ён наехаў на 40-гадовую жанчыну, якая перасякала праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на электрасамакаце. У выніку здарэння жанчына атрымала траўмы і была шпіталізавана. Па факце здарэння праводзіцца праверка.