7 чалавек траўміраваны за выхадныя ў выніку ДТЗ у Мінскай вобласці

6 сентября 2021

Так, падчас аварыі ў Чэрвеньскім раёне шпіталізаваны матацыкліст. Ён не справіўся з кіраваннем, трапіў у кювет і перакуліўся. Яшчэ адна аварыя з удзелам байка - вадзіцель легкавога аўто пры выездзе з двара не ўступіў двухколаваму дарогу. У выніку матацыкліст  і пасажыр з траўмамі дастаўлены ў медустанову. А на 23-м кіламетры аўтадарогі Мінск - Віцебск  машына "аўдзі" здзейсніла наезд на лася. Дзікая жывёла перабягала дарогу. Вадзіцель аўто і 13-гадовая пасажыр, якая была прышпілена рамянямі бяспекі, атрымалі траўмы. Яшчэ двое дзяцей  3 і  5  гадоў не пацярпелі. Яны знаходзіліся ў спецыяльных крэслах.  

А ў Мінску на вуліцы Арлоўскай сёння на маршрутку ўпаў слуп.  Пасажырскі мікрааўтобус рухаўся ў крайняй правай паласе з боку праспекта Пераможцаў у напрамку вуліцы Нававіленскай. Вадзіцель спыніўся на чырвоны сігнал святлафора. У гэты момант на аўтамабіль упала асвятляльная мачта. Транспартны сродак атрымаў механічныя пашкоджанні, пацярпелых няма. Зараз высвятляюцца прычыны здарэння.