Узрыў газу ў жылым доме ў расійскім Яльцы: ёсць ахвяры

11 сентября 2021

Магутны ўзрыў бытавога газу прагрымеў у жылым доме ў Яльцы. Загінулі па меншай меры 2 чалавекі. Яшчэ 8 пацярпелі. Адзін з двух пад'ездаў цалкам разбураны. З 16 кватэр абрынуліся 8. Улады Ліпецкай вобласці паабяцалі аказаць усялякую дапамогу пацярпелым. На базе мясцовага цэнтра турызму арганізаваны пункт часовага размяшчэння. У ліквідацыі наступстваў узрыву задзейнічаныя 256 чалавек і каля 60 адзінак спецтэхнікі.