У Мінску два байкеры сутыкнуліся на праспекце Незалежнасці

26 августа 2021

Вадзіцель Aprilia рухаўся з боку вуліцы Валгаградскай у напрамку Язмінавай. Ён не захаваў бяспечную дыстанцыю і сутыкнуўся з матацыклам Kawasaki. Абодва мужчыны пацярпелі, іх шпіталізавалі.

І яшчэ адна аварыя здарылася сёння ноччу. Пад колы аўто трапіў пешаход. Вадзіцель Renault рухаўся па вуліцы Прытыцкага ў напрамку вуліцы Жудро і на скрыжаванні з вуліцай Сердзіча здейсніў наезд на пенсіянера, які перасякаў праезную частку на чырвонае святло. Высветлена, што пешаход быў п'яны. З траўмамі яго шпіталізавалі. Вадзіцель у сваю чаргу быў без правоў. Па факце здарэння  праводзіцца праверка.