Неспартыўныя паводзіны або банальная безгаспадарлівасць

1 августа 2017

Неэфектыўнае выкарыстанне абсталявання коштам 150 тысяч рублёў. Такі факт выявілі супрацоўнікі дзяржкантролю пасля праверкі ў спартыўна-аздараўленчым комплексе "Трактар". Як высветлілася, дарагое абсталяванне ў цэнтр было закуплена для дыягностыкі і лячэння спартсменаў. Аднак пасля адкрыцця ніводным прыборам тут так і не скарысталіся. Справа ў тым, што для аказання паслуг падобнага роду САК, па-першае, павінен быў атрымаць неабходную ліцэнзію, а па-другое, наняць на працу кваліфікаваных урачоў. Але нічога з гэтага зроблена так і не было. У выніку абсталяванне, якое ўжо два з паловай гады магло б прыносіць карысць беларускаму спорту, проста пыліцца ў скрынках. Неспартыўныя паводзіны або банальная безгаспадарлівасць - высвятляў Юрый Шаўчук (відэа).