ДТЗ з матацыклам у Мінску

20 июля 2021

Падчас аварыі ў сталіцы пацярпеў матацыкліст. Двухколавы транспарт сутыкнуўся з аўтамабілем "фальксваген" на вуліцы Раманаўская Слабада. У выніку ДТЗ матацыклісту спатрэбілася медыцынская дапамога. Па факце аварыі праводзяць праверку. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што падчас праезду скрыжаванняў вадзіцелям любога транспарту трэба быць уважлівымі і звяртаць увагу на сігналы святлафораў. Да 26 ліпеня праходзіць прафілактычная акцыя па папярэджанні ДТЗ з двухколавым транспартам.