Дарожна-транспартныя здарэнні ў Мінску і вобласці

19 июля 2021

Аварыйныя выхадныя. Тры чалавекі загінулі, сярод якіх і двухгадовае дзіця, падчас ДТЗ у Мінскай вобласці. Сем чалавек атрымалі траўмы. Дзіця загінула падчас лабавога сутыкнення легкавых аўто ў Барысаўскім раёне. Папярэдне, малыш знаходзіўся ў аўтакрэсле, але не быў прышпілены рамянямі бяспекі.  

У  беларускай сталіцы за выхадныя здарылася больш за 80 ДТЗ, у якіх пацярпелі 4 чалавекі. Таксама інспектары выявілі 116 парушэнняў правіл дарожнага руху вадзіцелямі мотатранспарту. Уладальнікі двухколавых сродкаў перамяшчэння пад пільнай увагай ДАІ будуць да 26 ліпеня. Прафілактычныя рэйды накіраваны на прадухіленне ДТЗ з удзелам вадзіцеляў матацыклаў і мапедаў. 

Не справіўся з кіраваннем

Сёння раніцай у Мінску на вуліцы Кіжаватава легкавое аўто пратараніла металічную агароджу. "Фальксваген" рухаўся з боку вуліцы Рыжскай  у напрамку Асіповіцкай. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, пасля чаго і трапіў у агароджу. У выніку інцыдэнту 43-гадовы вадзіцель аўто дастаўлены ў медыцынскую ўстанову. Згодна з папярэднімі  звесткамі, прычынай здарэння стала дрэннае самаадчуванне.