Хуліганства на палях: затрыманы сямёра мінчан, якія размалявалі больш за 80 цюкоў з сенажом

2 сентября 2021

Затрыманы сямёра мінчан, якія размалявалі больш за  80 цюкоў з сенажом. Нягледзячы на спробу ўцячы, удзельнікаў перформансу затрымалі. У чатырох мужчын і трох жанчын  пры сабе выявілі балончыкі з чырвонай і чорнай фарбай. За кароткі час яны паспелі размаляваць пратэснай сімволікай 82 цюкі. Следчыя далі  прававую ацэнку дзеянням затрыманых і ўзбудзілі крымінальную справу за злоснае хуліганства. Сярод фігурантаў  двое не працуюць, астатнія працуюць  у камерцыйных структурах альбо з'яўляюцца  індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Некаторыя з іх  прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці  за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Дзве жанчыны выхоўваюць  непаўналетніх дзяцей.