Лабавое сутыкненне: адзін чалавек загінуў, трое траўміраваны

27 июля 2021

Следчы камітэт высвятляе абставіны  і прычыны начнога лабавога сутыкнення на трасе ў Слуцкім раёне. "Таёта" выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася  з аўтацягніком "Сканія". 22-гадовы вадзіцель легкавога аўто ад атрыманых траўм загінуў на месцы, двое пасажыраў - маладыя людзі такога ж узросту -  шпіталізаваныя. Вадзіцель грузавіка таксама дастаўлены ў медустанову. Па факце аварыі ўзбуджана крымінальная справа, прызначаны шэраг экспертыз.