Сталі вядомыя дэталі масавай аварыі на праспекце Незалежнасці ў Мінску

30 июля 2021

Сталі вядомыя дэталі масавай аварыі ў Мінску. Сёння раніцай на праспекце Незалежнасці сутыкнуліся 10 аўтамабіляў. "Нісан" рухаўся з боку МКАД у напрамку вуліцы Каліноўскага, пры перастраенні ў крайнюю левую паласу не саступіў дарогу "фальксвагену". Ад удару ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбыўся шэраг сутыкненняў з машынамі, якія рухаліся ў сустрэчным і спадарожным напрамках. Два чалавекі траўміраваны і дастаўлены ў медустанову. Для высвятлення акалічнасцяў здарэння працавала следча-аператыўная група, некаторы час на месцы аварыі быў ускладнены рух.